Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Brent 30,39 даляра за барэль. Сусьветныя цэны на нафту ўпалі яшчэ на 4–5,5%


На таргах 16 сакавіка цэны на нафту пайшлі ўніз: нафта Brent патаньнела больш як на 4%, да 30,39 даляра за барэль, нафта WTI — больш як на 5,5% да 33,5 даляра.

Таргі расейскай нафты яшчэ не пачыналіся. На мінулым тыдні ф’ючэрсы (кантракты на будучыя пастаўкі) маркі Urals спыніліся на 29,15 даляра за барэль. Магчыма, што падзеньне цэнаў на замежную нафту магло стаць прычынай працягу падзеньня расейскіх біржаў: на раніцу 16 сакавіка індэкс Маскоўскай біржы ўпаў на 2,7%, індэкс РТС — на 3,5%.

Цяперашняе падзеньне цэнаў на нафту за тыдзень — рэкорднае ад сьнежня 2008 году. Цэны за тыдзень упалі на чвэрць, а з пачатку году — удвая.

Яшчэ ў пятніцу прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп абвяшчаў, што для стратэгічнага запасу ЗША будуць закупляць большыя аб’ёмы — «за вельмі выгадную цану». Такі крок, казаў Трамп, будзе карысным для энэргетыкі краіны і дапаможа забясьпечыць энэргетычную незалежнасьць, «запоўніць максымальна сховішчы нафты».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG