Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Беларусь зьбіраецца купляць нафту ў Саудаўскай Арабіі


«Мы ўжо даўно працуем у гэтым кірунку. Мы з саўдытамі ў Лёндане сустракаліся. Цяпер цэны ў іх проста выдатныя» — паведаміла агенцтву крыніца ў Беларусі.

Саудаўская Арабія актывізавала перамовы аб дадатковых пастаўках нафты, у першую чаргу зьвярнуўшыся да спажыўцоў расейскага гатунку нафты Urals. Удзельнікі рынку разглядаюць гэта як адказ каралеўства на выхад Масквы з угоды OPEC+.

«Яны грукаюць ва ўсе дзьверы: бярыце танна і шмат. Яны размаўляюць з усімі пакупнікамі (Urals)» — сказала крыніца ў буйной нафтавай кампаніі на эўрапейскім рынку.

Саудаўская Арабія на пачатку тыдня абвясьціла пра рэкорднае скарачэньне афіцыйных цэнаў продажу на свае гатункі нафты з пастаўкай у красавіку, а таксама пра плян павялічыць вытворчасьць сыравіны да 13 мільёнаў барэляў за суткі.

Дзяржаўная кампанія Saudi Aramco плянуе пастаўляць на эўрапейскі рынак каля 1,5 мільёна барэляў нафты за суткі звыш звычайнага аб’ёму, паведаміла Reuters крыніца, якая працуе на міжнародны гандлёвы дом.

За апошні тыдзень Саудаўская Арабія правяла перамовы з такім традыцыйнымі пакупнікамі Urals, як фінская Neste Oil, швэдскі Preem, француская Total і азэрбайджанская SOCAR. Ім было прапанавана купляць арабскую нафту па «вельмі прывабным цэнах», адзначылі крыніцы Reuters.

Зьніжэньне афіцыйных цэнаў продажу на саудаўскія гатункі нафты ўжо ўдарыла па пазыцыях гатунку Urals, які пастаўляе Расея.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG