Памочнік прэзыдэнта Бразыліі, які прысутнічаў на сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам ў Маямі, заражаны каранавірусам. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на заяву бразыльскага ўраду.
Фабіё Вайнгартэн суправаджаў кіраўніка Бразыліі Жаіра Балсанару падчас візыту ў ЗША. Пасьля сустрэчы ў Маямі памочнік разьмясьціў у сябе ў «Інстаграме» фота, на якім ён стаіць побач з Трампам і віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майкам Пампэо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Папа можа быць аргентынцам, але Бог — бразылец». Прэзыдэнт Бразыліі скрытыкаваў папу ФранцішкаУ Бразылію Вайнгартэн вярнуўся 12 сакавіка. Пасьля вяртаньня ў яго выявілі прыкметы грыпу. Цяпер памочнік Балсанару знаходзіцца на карантыне. Прэзыдэнт Бразыліі і ўдзельнікі дэлегацыі, якія пабывалі ў ЗША, знаходзяцца пад наглядам лекараў.
«Скажам так: я не занепакоены», — пракамэнтаваў Трамп зьвестку пра хваробу Вайнгартэна.
Першы выпадак заражэньня каранавірусом COVID-19 у Бразыліі быў пацьверджаны ў канцы лютага. Паводле апошніх зьвестак, цяпер там заражаныя 69 чалавек.