Каранавірус: што робіцца ў суседзяў Беларусі 11 сакавіка

У Чэхіі адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы, у тым ліку ўсе спэктаклі Нацыянальнага тэатру.

У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу абмяжоўваецца дзясяткамі ці нават адзінкамі хворых. Аднак некаторыя суседнія зь Беларусьсю краіны абвясьцілі пра адмысловыя захады, каб абмежаваць пашырэньне вірусу.

Польшча

  • Колькасьць выпадкаў — 20
  • Уведзены санітарны кантроль на ўсіх межах
  • Адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы
  • Матчы футбольнага чэмпіянату праходзяць пры пустых трыбунах
  • Ад панядзелка 16 сакавіка зачыняцца ўсе навучальныя ўстановы — ад дзіцячых садкоў да ўнівэрсытэтаў
  • Ад чацьвярга 12 сакавіка зачыняцца ўстановы культуры — кіно, тэатры, філярмоніі і музэі
  • Каталіцкая царква раіць старым людзям не хадзіць на імшу ў касьцёл, а глядзець і слухаць тэле- і радыётрансьляцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці будзе карантын у Беларусі? Што з забаўляльнымі імпрэзамі і заняткамі ў школах

Латвія

  • Колькасьць выпадкаў — 10
  • МЗС не рэкамэндуе наведваць 21 краіну сьвету
  • Строгія захады бясьпекі ў дачыненьні да людзей, якія прылятаюць зь «небясьпечных» краін. Да Італіі, Кітаю, Японіі, Сынгапуру, Паўднёвай Карэі і Ірану ў сьпіс такіх краін дадалі Нямеччыну, Аўстрыю, Швайцарыю, Гішпанію і Францыю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ужо 12. Каранавірус выявілі яшчэ ў траіх беларусаў: у Менску, Гомлі і Горадні

Літва

  • Колькасьць выпадкаў — 3
  • Мясцовым органам самакіраваньня загадана абвясьціць эпідэмію грыпу — што, паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, дапаможа запабегчы пашырэньню інфэкцыі
  • Каталіцкая царква раіць вернікам не цалаваць крыжы ў касьцёлах

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Каранавірус: Алімпійскія гульні ў Токіё пад пагрозай адтэрміноўкі 

Украіна

  • Колькасьць выпадкаў — 1
  • МЗС рэкамэндуе ўстрымацца ад наведаньня краінаў, найбольш закранутых каранавірусам
  • У Кіеве закрываюцца навучальныя ўстановы і забясьпечваецца дыстанцыйнае навучаньне, а таксама адмяняюцца ўсе масавыя культурныя мерапрыемствы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«На вуліцу пасьля 18-й пажадана не выходзіць». Беларуска расказала, што адбываецца ў закрытай на карантын Сардыніі

Расея

  • Колькасьць выпадкаў — 20
  • У Маскве на месяц увялі забароны на масавыя мерапрыемствы (больш за 5 000 чалавек)

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Каранавірус: Як самастойна прайсьці карантын

Чэхія

  • Колькасьць выпадкаў — 64
  • Закрыты школы
  • Забароненыя мерапрыемствы з колькасьцю ўдзельнікаў больш за 100 Уведзены 14-дзённы карантын для ўсіх, хто вяртаецца з Італіі