2,2378 за даляр. Беларускі рубель ідзе на новы рэкорд падзеньня

Беларускія манэты.

26 лютага курсы даляра і эўра істотна вырасьлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Так, амэрыканская валюта падрасла на 0,0109 капейкі да 2,2378 беларускага рубля. Гэта найвышэйшы паказьнік за ўсю гісторыю беларускіх грошай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму расьце даляр і калі гэта скончыцца. Тлумачым з экспэртам

Эўра дадаў у цане 0,0158 капейкі і прадаецца на ўзроўні 2,4334 беларускага рубля.

Як і ў папярэднія дні, траціць толькі расейскі рубель — мінус 0,0104 пункта да 3,4137 беларускага за 100 расейскіх.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Курс рубля сёлета можа ўпасьці на 15%», — эканаміст