У Турэччыне затопяць горад, якому 4 тысячы гадоў

Хасанкейф, жнівень 2018

Адзін з самых старажытных гарадоў сьвету Хасанкейф на рацэ Тыгр у Турэччыне ў хуткім часе зьнікне — тут завяршаецца будаўніцтва новай гідраэлектрастанцыі. Разам з горадам будуць затопленыя каля чатырох тысяч пячор і бліжэйшыя вёскі, усяго 199 паселішчаў.

Гэты рэгіён населены пераважна курдамі.

Вадасховішча запоўніцца ўжо ў сакавіку. Плянуецца, што ГЭС будзе вырабляць 4% ад усёй электраэнэргіі ў Турэччыне. Пасьля акцый пратэсту ад удзелу ў праекце адмовіліся эўрапейскія інвэстары.

Рыдван Айган, 58-гадовы актывіст, які змагаўся супраць будаўніцтва ГЭС, глядзіць на новы горад, які пабудавалі для перасяленцаў на іншым беразе ракі, 13 сьнежня 2018

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці будзе канфлікт паміж Расеяй і Турэччынай у Сырыі?

Як паведамляе Euronews, большасць мясцовых жыхароў ужо пакінулі свае дамы. Але нягледзячы на абяцаньні турэцкіх уладаў, некаторыя так і не трапілі ў сьпісы перасяленцаў і да гэтага часу не ведаюць, дзе будуць жыць.

Сотні тысяч турыстаў штогод прыяжджалі паглядзець на археалягічныя помнікі Хасанкейфу. З усёй гістарычнай спадчыны ўлады перамясьцілі толькі восем аб’ектаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эрдаган ў Кіеве вымавіў «Слава Ўкраіне!» Турэччына дапаможа ўкраінскай арміі