Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган ў Кіеве вымавіў «Слава Ўкраіне!» Турэччына дапаможа ўкраінскай арміі


Уладзімір Зяленскі і Рэджэп Эрдаган

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган падчас візыту ў Кіеў 3 лютага і сустрэчы з прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім вымавіў словы «Слава Ўкраіне!» Гэта адбылося падчас цырымоніі сустрэчы прэзыдэнта Турэччыны з удзелам украінскіх вайскоўцаў.

Відэа выклала прэс-служба прэзыдэнта Зяленскага:

Вядома, што ў рамках візыту прэзыдэнта Турэччыны ў Кіеў будзе падпісана пагадненне, згодна з якім Анкара прадаставіць 50 мільёнаў даляраў фінансавай дапамогі для патрэб украінскай арміі, у тым ліку для закупкі ўзбраеньня. Пра гэта напярэдадні візыту заявіў амбасадар Украіны ў Турэччыне Андрэй Сібіга.

Раніцай у панядзелак у Сірыі ў выніку абстрэлу сырыйскай арміі загінулі шасьцёра турэцкіх вайскоўцаў, а яшчэ дзевяць вайскоўцаў атрымалі раненьні.

Па дадзеных Міністэрства нацыянальнай абароны Турэччыны, абстрэл вяла сырыйская армія, якой аказваюць падтрымку расейскія вайскоўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG