2,22 за даляр. Чарговы рэкорд абясцэньваньня беларускага рубля 

Курс рубля, абмен валютаў

24 лютага падчас таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр вырас на 0,0126 капейкі да 2,2246 рубля.

Гэта новы рэкорд абясцэньваньня беларускай валюты. У канцы мінулага тыдня даляр абнавіў гістарычны максымум (2,2120), які трымаўся больш за 4 гады: 10 лютага 2016-га курс зафіксаваўся на адзнацы 2,2069, але пасьля гэтага быў адкат.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Курс рубля сёлета можа ўпасьці на 15%», — эканаміст

Эўра 24 лютага таксама істотна вырас — на 0,0180, да 2,4065. На гэтым фоне падае толькі расейскі рубель — на 0,0212 да 3,4189 беларускага рубля за 100 расейскіх.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даляр наблізіўся да гадавога максымуму. Урад плянуе курс 2,35 рубля к 2025 году