Пуцін звольніў Суркова. Вядома, хто ў Крамлі будзе займацца ўкраінскім накірункам

Уладзіслаў Суркоў і Дзьмітры Козак, каляж

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін вызваліў Уладзіслава Суркова ад пасады памочніка прэзыдэнта, паведаміла прэсавая служба Крамля.

Раней дырэктар цэнтру палітычнай кан’юнктуры Аляксей Часнакоў паведаміў, што Суркоў сышоў з дзяржаўнай службы ў сувязі са зьменай курсу на ўкраінскім кірунку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы ідэоляг Крамля Ўладзіслаў Суркоў сышоў зь дзяржаўнай службы. У чым прычына?

Прэсавы сакратар кіраўніка Расеі Дзьмітрый Пяскоў пацьвердзіў журналістам, што галоўным супрацоўнікам адміністрацыі прэзыдэнта, які займаецца пытаньнямі Ўкраіны, будзе Дзьмітры Козак.