Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы ідэоляг Крамля Ўладзіслаў Суркоў сышоў зь дзяржаўнай службы. У чым прычына?


Уладзіслаў Суркоў.
Уладзіслаў Суркоў.

Памочнік прэзыдэнта Расеі, былы ідэоляг Крамля Ўладзіслаў Суркоў пакінуў дзяржаўную службу. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў яго былы намесьнік, дырэктар Цэнтра палітычнай кан’юнктуры Аляксей Чэснакоў.

Чыноўнік пакінуў свой пост «у сувязі са зьменай курсу на ўкраінскім напрамку», удакладніў Чэснакоў у телеграм-канале.

Уладзіслаў Суркоў сапраўды падаў прашэньне аб адстаўцы, пацьвердзілі радыёстанцыі «Эхо Москвы» ў Крамлі. Аднак указа аб адстаўцы пакуль няма, заявіў радыёстанцыі прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

Сам Суркоў гэтую інфармацыю пакуль ніяк не камэнтаваў.

  • Уладзіслаў Суркоў стаў памочнікам прэзыдэнта ў верасьні 2013 году. Ён курыраваў палітыку Крамля адносна сэпаратысцкіх Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, і займаўся кантролем Масквы за сытуацыяй на ўсходзе Ўкраіны.
  • Паводле апублікаваных Службай бясьпекі Ўкраіны праслуханым перамовам Суркова, ён прымаў непасрэдны ўдзел у арганізацыі анэксіі Расеяй Крыму і пачатку ўзброенага канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны.
  • З 1999 па 2011 году Суркоў працаваў у Адміністрацыі прэзыдэнта, дзе быў адказным за ўнутраную палітыку ў Расеі. Яго называлі адным з галоўных ідэолягаў Крамля, прыхільнікам павелічэньня ролі дзяржавы ў палітыцы.
  • Зь ім зьвязваюць шматлікія правакацыі супраць апазыцыі, стварэньне пракрамлёўскіх моладзевых арганізацый і партый, абмежаваньне свабоды слова ў краіне.
  • Ён быў аўтарам канцэпцыі «сувэрэннай дэмакратыі» — палітычнага курсу, пры якім Расея павінна сама вызначаць, што лічыць дэмакратычным.
  • Да дзяржаўнай службы чыноўнік працаваў у банку «Менатэп» Міхаіла Хадаркоўскага, Альфа-банку і на канале ОРТ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG