Працоўная група для падрыхтоўкі паправак у канстытуцыю Расеі прапануе замацаваць паняцьце недатыкальнасьці былых прэзыдэнтаў.
Пра гэта заявіў сустаршыня працоўнай групы Павел Крашаніньнікаў. Раней прапанову аб недатыкальнасьці экс-прэзідэнтаў агучыла старшыня Саюза жанчын Кацярына Лахава.
11 лютага стала вядома, што Савет Фэдэрацыі прапануе ўвесьці пасаду пажыцьцёвага сэнатара, яе зможа заняць былы прэзыдэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Санкт-Пецярбургу затрымалі ўдзельнікаў пікетаў супраць паправак у Канстытуцыю. ФОТА, ВІДЭАУладзімір Пуцін абвясьціў пра пляны ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю падчас пасланьня Фэдэральнаму сходу 15 студзеня 2020 года. 20 студзеня законапраект аб папраўках ўнесьлі ў Дзяржаўную думу і ўжо 23 студзеня яго ў першым чытаньні разгледзелі дэпутаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Патрыярх РПЦ Кірыл прапанаваў запісаць Бога ў канстытуцыю РасеіЗаконапраект замацоўвае прыярытэт расейскіх законаў над нормамі міжнароднага права, уводзіць абмежаваньні на займаньне вышэйшых пасад для асобаў, якія калі-небудзь мелі іншае грамадзянства або від на жыхарства ў іншай краіне, а таксама забараняе аднаму чалавеку займаць пасаду прэзыдэнта больш за два разы.