Даляр ЗША на таргах у Менску дасягнуў максымуму пасьля дэнамінацыі беларускага рубля 

Беларускі рубель.

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр ЗША вырас на 0,0086 капейкі, да 2,2030 беларускага рубля. Гэта найбольшы паказьнік за чатыры гады пасьля дэнамінацыі.

Псыхалягічны бар’ер 2,2 рубля амэрыканская валюта пераадолела 13 лютага, затым было зьніжэньне да 2,1944.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк растлумачыў, што з курсам рубля: «Гэта сэзоннае»

Гістарычны максымум зафіксаваны на таргах 10 лютага 2016 году — 2,2069 рубля за даляр. Пасьля пачаўся адкат ажно да 1,85.

Эўра 18 лютага вырас на 0,0080 капейкі да агульнага ўзроўню 2,3858. Патаньнеў толькі расейскі рубель — на 0,0128, да 3,4542 за 100 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Упершыню за 4 гады даляр ЗША на таргах у Менску пераадолеў адзнаку 2,2 рубля