Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню за 4 гады даляр ЗША на таргах у Менску пераадолеў адзнаку 2,2 рубля


Беларускія грошы

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 13 лютага курс даляра вырас і цяпер складае 2,2001 рубля.

Па стане на 13 гадзін рост склаў 0,0081 капеек у параўнаньні з таргамі 12 лютага.

Эўра 13 лютага падаражэў на 0,0002 капеек да 2,3925 рубля.

Але гэта не максымальная адзнака — абсалютны рэкорд датаваны 10 лютага 2016 году: тады курс дасягнуў 2,2069 беларускага рубля за даляр ЗША. Пасьля гэтага пайшоў адкат.

Паводле дадзеных на 1 студзеня 2020 году, курс амэрыканскай валюты складаў 2,1085 рубля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG