Самы багаты чалавек сьвету абяцае $10 мільярдаў на барацьбу са зьменамі клімату

Заснавальнік амэрыканскай кампаніі Amazon Джэф Бэзас

Заснавальнік амэрыканскай кампаніі Amazon Джэф Бэзас абвясьціў пра стварэньне экалягічнага фонду Bezos Earth Fund, каб фінансаваць праекты для барацьбы са зьменамі клімату. Ён мае намер ўкласьці ў фонд 10 мільярдаў даляраў.

Пра гэта Бэзас паведаміў пра гэта на сваёй старонцы ў «Інстаграме». «Зямля — гэта тое, што нас усіх аб’ядноўвае — давайце абараняць яе разам», — напісаў ён.

Гранты плянуецца выдаваць навукоўцам, актывістам, няўрадавым арганізацыям. Паводле Бэзаса, ён гатовы падтрымаць «любыя намаганьні, якія даюць рэальную магчымасьць дапамагчы захаваць і абараніць сьвет прыроды».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грэта Тунбэрг зарэгіструе сваё імя як таварны знак

Паводле часопісу Forbes, Джэф Бэзас — найбагацейшы чалавек у сьвеце. Ягонае багацьце ацэньваецца ў 130 мільярдаў даляраў. Дагэтуль найбуйнейшым дабрачынным ахвяраваньнем Бэзаса былі два мільярды даляраў, якія ў верасьні 2018 гады ён накіраваў на падтрымку бяздомных сем’яў і разьвіцьцё адукацыйных праграм.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьпісе Forbes найбагацейшых людзей сьвету зьмяніўся лідэр