Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьпісе Forbes найбагацейшых людзей сьвету зьмяніўся лідэр


Бэрнар Арно

Па дадзеных часопіса Forbes, дырэктар кампаніі Louis Vuitton Moët Бэрнар Арно зьяўляецца на сёньняшні дзень самым багатым чалавекам у сьвеце. У сьпісе Forbes ён абышоў заснавальніка кампаніі Amazon Джэфа Бэзаса.

Дырэктар кампаніі Louis Vuitton Moët француз Бэрнар Арно, па дадзеных часопіса Forbes, зьяўляецца на сёньняшні дзень самым багатым чалавекам у сьвеце. Як паведамляе выданьне ў суботу, 18 студзеня, маёмасьць Арно і чальцоў яго сям’і ацэньваецца ў 116,5 млрд даляраў.

Між тым заснавальнік кампаніі Amazon Джэф Бэзас, які ўзначальваў сьпіс Forbes найбагацейшых людзей сьвету, апусьціўся на другі радок у рэйтынгу. Па дадзеных Forbes, на сёньняшні дзень актывы Бэзаса складаюць 115,6 млрд даляраў.

На трэцім месцы ў актуальным сьпісе найбагацейшых людзей сьвету, па дадзеных Forbes, заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс, маёмасьць якога ацэньваецца ў 110,6 млрд даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG