Міністар сельскай гаспадаркі прапанаваў замяніць для аграрыяў тэрміновую службу на рэзэрвовую

Рэпетыцыя менскага параду на Дзень Незалежнасьці, ліпень 2019

На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 28 студзеня міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Анатоль Хацько прапанаваў замяніць тэрміновую вайсковую службу на службу ў рэзэрве, піша БелТА.

Лукашэнка падтрымаў прапанову.

«Чаго яго ў войска цягнуць? Мы больш страцім. Хай яны 5 ці 10 гадоў, можа, 2 гады па 2 месяцы адлучаюцца на вайсковую падрыхтоўку, але мы іх павінны навучыць, каб яны хаця б у тэрытарыяльнай абароне маглі служыць», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка загадаў Міністэрству абароны і Дзяржаўнаму сакратарыяту Савету бясьпекі падрыхтаваць прапановы такіх зьмен.​

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антыснайпэр, электрапрыстаўка да вазка, бесьпілётнік. 8 экспанатаў з выставы беларускіх навукоўцаў