Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыснайпэр, электрапрыстаўка да вазка, бесьпілётнік. 8 экспанатаў з выставы беларускіх навукоўцаў


Антыснайпэр
Антыснайпэр

У Акадэміі навук выставілі каля 300 новых распрацовак беларускіх навукоўцаў. Свабода выбрала 8 адметных экспанатаў выставы.

Антыснайпэр

Прыбор, якія дазваляе выявіць навядзеньне снайпэрскага прыцэлу на чалавека. Гэта цалкам айчынная распрацоўка, хоць прынцып працы такі самы, як у замежных аналягаў.

Зроблена ў «БелОМА».

Электрасамакат і электрапрыстаўка да інваліднага вазка

  • Магутнасьць электрасамаката — 700 Вт.
  • Запас ходу — 50 км (абʼём батарэі можна падвоіць).
  • Максымальная хуткасьць — 24 км/г.
  • Вага — 26 кг.

Электрычная прыстаўка да інваліднага вазка важыць 11 кг.

Вытворца — прыборабудаўнічы завод «Аптрон».

Нітрыдныя гетэраструктуры

Гэта матэрыял новага пакаленьня для вытворчасьці электронікі.

  • Устойлівыя да высокіх тэмпэратур (працуюць нават пры 500 градусах).
  • Не баяцца радыяцыі (можна выкарыстоўваць у космасе).
  • Лягчэйшыя і больш кампактныя за крэмній (на сёньня мікраэлектроніку робяць пераважна на аснове крэмнію).

Гэтую тэхналёгію ўжо чакаюць на «Інтэграле», каб вырабляць датчыкі, сэнсары, мікрасхемы і г.д.

Распрацоўка Інстытуту фізыкі.

Вучэбна-прафэсійны комплекс па дасьледаваньні RFID-сыстэм

Тэхналёгія RFID, або радыёчастотная індэнтыфікацыя, — важны складнік так званага «інтэрнэту рэчаў», сыстэмы электроннага ўзаемадзеяньня паміж фізычнымі прадметамі.

Існуе комплекс пакуль у адным экзэмпляры.

Распрацоўшчыкі кажуць, што ў Расеі такога няма і што ў адкрытых замежных крыніцах зьвестак пра такія комплексы яны не знайшлі.

Распрацоўка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Інавацыйны мэдпрэпарат «Мэтфармін лонг»

Пацыентам з цукровым дыябэтам дастаткова прымаць адну таблетку ў дзень замест дзьвюх.

Выпускае Барысаўскі завод мэдпрэпаратаў.

Экіпіроўка для ратавальнікаў

Распрацоўшчыкі сьцьвярджаюць, што яна лепшая і таньнейшая за замежную.

Напрыклад, у ботах:

  • Аўтаматычнае шнураваньне.
  • Антыпракольная вусьцілка.
  • Нос абутку вытрымлівае нагрузку ў 20 кг.
  • Гадзіну можна стаяць у вадзе і не намачыць ногі.
  • Пасьля можна перавярнуць мэмбрану ўсярэдзіне, — і абутак зноў сухі.

Распрацоўка НДІ МНС сумесна з «Марко».

Бесьпілётнік «Бусел М40»

Для ратавальнікаў, памежнікаў, міліцыі, войска.

Акрамя звычайнага маніторынгу мясцовасьці, можа знаходзіць выцекі нафты з нафтаправодаў, шукаць людзей у лесе, замяраць узровень радыяцыі.

Распрацоўка НВЦ шматфункцыянальных бесьпілётных комплексаў НАН.

Палімэрныя кампазыты (матэрыялы) для спартыўных бегавых лыжаў


Робяць лыжы больш хуткімі і трывалымі.

Распрацоўка Інстытуту мэханікі мэталяпалімэрных сыстэм у Гомлі, Інстытуту фізіка-арганічнай хіміі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG