Ва Ўхані з надзвычайнай хуткасьцю будуецца шпіталь, разьлічаны на 1000 ложкаў. Там будуць лячыць толькі людзей, заражаных каранавірусам, выяўленым у гэтым горадзе ў канцы 2019 году, паведамляюць кітайскія СМІ, якія цытуе агенцтва Reuters.
У выніку заражэньня невядомым да гэтага часу ў Кітаі каранавірусам 26 чалавек ужо памерлі, больш за 800 заразіліся ім. Большасьць выпадкаў зафіксавана ў горадзе Ўхань. Вірус зьявіўся, імаверна, на рынку морапрадуктаў, які быў закрыты з 1 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«З намі ляцелі кітайцы, цеплавізарамі не правяралі». Што адбываецца ў менскім аэрапорце ў сувязі з пагрозай вірусу з КітаюЗафіксавалі выпадкі захворваньня на каранавірус таксама ў сямі іншых краінах — ЗША, Тайляндзе, Паўднёвай Карэі, Японіі, Віетнаме, Тайвані і Сынгапуры.
На месцы будаўніцтва шпіталя ўжо 10 бульдозэраў і 35 экскаватараў, якія прыбылі туды ў ноч на чацьвер. Шпіталь павінен быць гатовы да панядзелка. Больш за 100 будаўнікоў працуюць на месцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі атрымалі рэактывы для выяўленьня кітайскага каранавірусу,— міністар здароўяАналягічныя хуткія інвэстыцыі былі зроблены ў Кітаі падчас эпідэміі SARS — тады за тыдзень узьвялі ў прыгарадзе Пэкіна.