Памёр сузаснавальнік «Ляпісаў» Руслан Уладыка

Руслан Уладыка, архіўнае фота

У Менску 19 студзеня памёр беларускі музыка Руслан Уладыка, сузаснавальнік гурту «Ляпіс Трубяцкі» і гітарыст гурту Trubetskoy, вядомы пад псэўданімам «Пан».

Пра гэта паведаміў ягоны сябра, музычны прадусар Яўген Калмыкоў.

Руслана Ўладыку зьбілі і абрабавалі 6 чэрвеня 2019 году ў Менску, ён трапіў у рэанімацыю з чэрапна-мазгавой траўмай, знаходзіўся ў штучнай коме.

Руслан Уладыка быў у ліку заснавальнікаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртом да ягонага распаду ў 2014 годзе. Потым пачаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком. Яму было 45 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сузаснавальнік «Ляпісаў» Уладыка ў рэанімацыі, атрымаў цяжкую траўму галавы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У справе аб зьбіцьці сузаснавальніка «Ляпісаў» затрымалі трох падазраваных
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сузаснавальнік «Ляпісаў» 35 дзён у коме. Нападніка затрымалі, але суд адкладаюць