Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе аб зьбіцьці сузаснавальніка «Ляпісаў» затрымалі трох падазраваных

Руслан Уладыка, архіўнае фота
Руслан Уладыка, архіўнае фота

Сястра Руслана Ўладыкі, сузаснавальніка гурту «Ляпіс Трубяцкі» і гітарыста гурту Trubetskoy, расказала «Эўрарадыё» аб расьсьледаваньні нападу.

Руслан Уладыка па-ранейшаму застаецца ў коме — яшчэ не апрытомнеў, але нядаўна расплюшчыў вочы. Пасьля зьбіцьця ён трапіў у рэанімацыю, яму рабілі штучную вэнтыляцыю лёгкіх.

Як кажа Сьвятлана Ўладыка, яна таксама праходзіць у справе як пацярпелая, бо зьнік ключ ад яе кватэры. Барсэтку, зь якой Руслан быў перад здарэньнем, не знайшлі.

У справе тры падазраваныя — паводле Сьвятланы, усе яны нарказалежныя. Сьледчыя паказвалі ёй відэа, на якім бачна, як зьбівалі музыку.

Сьледчы камітэт пакуль не камэнтаваў ход справы. Здарэньне адбылося 6 чэрвеня ў Менску, у раёне Дражня.

XS
SM
MD
LG