У 2019 годзе аўтамабільныя салёны Беларусі прадалі 64,5 тысячы аўто. Якія маркі найбольш папулярныя

Ілюстрацыйнае фота

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прадставіла вынікі продажаў на айчынным аўтарынку ў 2019 годзе. За год аўтамабільныя салёны Беларусі прадалі 64,5 тысячы аўтамабіляў — гэта на 22% больш у параўнаньні з 2018 годам і ў 2,6 раза больш, чым 5 год таму.

Зь іх 60 216 аўтамабіляў — легкавыя, 4288 — камэрцыйныя аўтамабілі. Да 60–70% новых аўто беларусы купілі ў крэдыт або лізінг.

У топ-10 лідэраў продажу ўвайшлі аўтамабілі брэндаў Lada, Renault, Volkswagen, Geely і Kia.

Аб'ём продажаў у 2019 годзе па марках аўтамабіляў

Калі казаць пра канкрэтныя мадэлі легкавых аўтамабіляў, лідэрам па папулярнасьці стала мадэль Lada Vesta (у 2019 годзе іх было прададзена 7585), у топ-5 таксама ўвайшлі Volkswagen Polo (5804 адзінак), Geely Atlas (3320), Kia Rio (2906) і Lada XRay (2839).

Топ-20 легкавых аўтамабіляў, прададзеных у 2019 годзе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кругазварот мэталалому». Як уніфікацыя мыта з Расеяй паралізавала беларускі аўтарынак