Казахстан дамовіўся з расейскай транспартнай манаполіяй «Транснефть» пра пастаўкі нафты ў Беларусь праз Расею. Пра гэта амбасадар Казахстану ў Беларусі Аскар Бэйсэнбаеў расказаў на прэс-канфэрэнцыі 26 сьнежня.
Дыплямат паведаміў, што на гэты момант ёсьць палітычныя дамоўленасьці наконт транзыту нафты з Казахстану ў Беларусь праз Расею. Паводле яго, яны былі дасягнутыя падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан сёлета ў кастрычніку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Казахстан дамовіўся з расейскай «Транснефтью» аб пастаўках нафты ў БеларусьАднак афіцыйны прадстаўнік «Транснефти» Ігар Дзёмін паведаміў агенцтву ТАСС, што яго кампанія не атрымлівала ніякіх зваротаў адносна магчымасьці прапампоўкі казахстанскай нафты ў Беларусь па трубаправоднай сыстэме кампаніі.
«Да нас ніхто не зьвяртаўся, ні казахстанскі, ні беларускі бок», — сказаў ён, дадаўшы, што не было ні вусных, ні пісьмовых зваротаў.
Раней у чацьвер пасол Казахстану ў Беларусі Аскар Бэйсэнбаеў заявіў, што Казахстан дасягнуў вуснай дамоўленасьці з «Транснефтью» аб транзыце сваёй нафты ў Беларусь. Паводле Бэйсэнбаева, цяпер упаўнаважаныя органы Казахстану і Беларусі праводзяць неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.
Пазьней прэс-сакратар Міністэрства энэргетыкі Казахстану Нурлыбэк Жэнісбэк растлумачыў, што прапанова аб магчымых пастаўках казахстанскай нафты ў Беларусь праз нафтаправод «Дружба» — гэта ініцыятыва Беларусі, таму Беларусь і мусіць весьці перамовы з РФ аб транзыце. Паводле яго, Беларусь больш зацікаўленая не ў гатовых нафтапрадуктах, а ў сыравіне для перапрацоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка паехаў у Нур-Султан і атрымаў ордэн ЕлбасыПрынцыповая дамоўленасьць аб пастаўках казахстанскай нафты ў Беларусь была дасягнутая падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Нур-Султан ў кастрычніку сёлета. Пры гэтым, паводле віцэ-міністра энэргетыкі Казахстану Асэта Магаўава, беларускі бок выявіў зацікаўленасьць пастаўкамі нафты і нафтапрадуктаў сумарным аб’ёмам каля 3,5 млн тон за год.