Гелікоптэр Мі-8 зьдзейсьніў жорсткую пасадку ў Краснаярскім краі. Пацярпелі тры чалавекі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай рэгіянальнае ўпраўленьне МНС.
На борце гелікоптэра авіякампаніі «КрасАвиа» знаходзіліся 29 чалавек.
Паводле інфармацыі ТАСС, прычынай аварыі стала тое, гелікоптэр трапіў у сьнежны віхор. Гелікоптэр упаў пры ўзьлёце і перакуліўся на бок. Пацярпелыя — два пасажыры і камандзір паветранага судна — шпіталізаваныя. Па словах крыніцы «Інтэрфаксу», колькасьць параненых можа павялічыцца.