Прэмʼеру фільму «Купала» ня могуць правесьці, бо яго яшчэ не паглядзеў Лукашэнка

Кадр з фільму «Янка Купала»

Перадпаказ самага чаканага беларускага фільму году — гістарычнай драмы пра Янку Купалу — меў адбыцца яшчэ 17 лістапада, у Дзень беларускага кіно. Гэтую дату ня раз называў дырэктар «Беларусьфільму» Ўладзімер Карачэўскі. Але сьвята кіно прайшло без прэмʼеры «Купалы». «Народная Воля» даведалася, чаму.

Паводле рэжысэра фільму Ўладзімера Янкоўскага, фільм пакажуць людзям толькі пасьля таго, як яго паглядзіць Аляксандар Лукашэнка.

«Фільм адправілі прэзыдэнту. Як толькі „Купалу“ паглядзіць ён, будзе прагляд для грамадзкасьці. Магчыма нават, гэта здарыцца вельмі хутка. Але, думаю, усё-такі ня сёньня і ня заўтра, прэзыдэнт жа толькі вярнуўся з службовай паездкі».

Шырокі паказ фільму ў кінатэатрах пачнецца ў 2020 годзе — як і плянавалася. Потым зробяць 4-сэрыйную вэрсію для тэлевізіі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У фільме пра Янку Купалу ўсе героі «будуць размаўляць на сваіх мовах»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Курэйчык: Беларускае адраджэньне ў фільме «Купала» выкліча шмат спрэчак