Трамп падпісаў закон аб стварэньні Касьмічных войскаў. Для чаго яны патрэбныя

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, адзін з пунктаў якога прадугледжвае стварэньне Касьмічных войскаў краіны. Гэта першы новы род войскаў у арміі Злучаных Штатаў з 1947 году, калі былі створаныя Ваенна-паветраныя сілы, нагадвае CNN.

Камандуючым новымі войскамi прызначаны генэрал Джон Рэйманд. У Касьмічныя войскі будуць пераведзены да 15 тысяч чалавек з ПВС. У жніўні, выступаючы на афіцыйнай цырымоніі ў Белым доме, Трамп тлумачыў стварэньне новага роду войскаў тым, што ворагі ЗША мілітарызуюць арбіту Зямлі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп афіцыйна заявіў аб стварэньні касьмічных сіл ЗША

«Магчымасьць свабодна дзейнічаць у космасе дазволіць нам выяўляць і зьнішчаць любыя ракеты, выпушчаныя супраць Злучаных Штатаў», — цытаваў прэзыдэнта «Голас Амэрыкі». Мяркуецца, што Касьмічныя войскі разьмесьцяцца на шасьці базах. Чатыры зь іх будуць разьмешчаныя ў Каларада і па адной у Алабаме і Каліфорніі.

Касьмічныя сілы неабходныя Злучаным Штатам для абароны амэрыканскіх спадарожнікаў ад зброі, якую распрацоўваюць Кітай і Расея. Пра гэта заяўяляў у 2018 годзе тагачасны міністар абароны ЗША Джэймс Мэціс падчас візыту ў Бразылію.