Трамп узнагародзіў сабаку, які ўдзельнічаў у ліквідацыі аль-Багдадзі

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вітаў у панядзелак у Белым доме службовага сабаку, які ўдзельнічаў ў апэрацыі па ліквідацыі лідэра тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Прэзыдэнт адзначыў, што аўчарку па мянушцы Конан ўзнагародзілі мэдалём і граматай за гераічную службу.

«Гэты сабака быў там, быў паранены, і нам удалося завяршыць рэйд без адзінай ахвяры з амэрыканскага боку, — адзначыў Трамп. — Ніхто не будзе зьвязвацца з Конанам».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая дарадца Трампа на слуханьнях па імпічмэнце: Расея, а не Ўкраіна атакавала нас. Вэрсія пра Ўкраіну — шкодныя выдумкі

«Яго так надрэсіравалі, што на вас нападуць, варта вам адкрыць рот, — пажартаваў Трамп, зьвяртаючыся да журналістаў. — Так што будзьце вельмі асьцярожныя».

На мерапрыемстве прысутнічалі віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс і першая лэдзі Мэлані Трамп. Прэзыдэнт расказаў, што раней сустрэўся з байцамі групы спэцназу, якая арганізавала апэрацыю па ліквідацыі аль-Багдадзі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» выбралі новага лідэра пасьля ліквідацыі папярэдняга

Былы кіраўнік «Ісламскага дзяржавы» Абу Бакр аль-Багдадзі загінуў 26 кастрычніка ў выніку спэцапэрацыі амэрыканскіх вайскоўцаў у Сырыі. Як заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, аль-Багдадзі падарваў сябе. Месцазнаходжаньне лідэра тэрарыстаў удалося высьветліць дзякуючы інфарматарам зь яго найбліжэйшага атачэньня.