Лукашэнка: У Віцебскай вобласьці больш за ўсё прыйшлі і прагаласавалі за тых, каго мы прасілі

  • БелаПАН

Фота з выбарчага ўчастку ў Менску, дзе 17 лістапада галасаваў Аляксандар Лукашэнка

На нарадзе ў пытаньнях разьвіцьця аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласьці 22 лістапада Аляксандр Лукашэнка адзначыў актыўнасьць мясцовых жыхароў на мінулых парлямэнцкіх выбарах.

«Людзі ў нас залатыя. У Віцебскай вобласьці больш за ўсё прыйшлі і прагаласавалі за тых, каго мы прасілі. Што яшчэ трэба ад гэтых людзей? Дык давайце мы павернемся да іх», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка паабяцаў разабрацца пасьля выбараў з тымі, хто «цісьне на нашых людзей»

Пачынаць, паводле яго, трэба з заробку — каб людзі маглі «больш-менш нармальна жыць і карміць свае сем’і». «Павернецеся зарплатай да людзей і спэцыялістаў — будзе вынік», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле Цэнтрвыбаркаму, яўка на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, што прайшлі 17 лістапада, склала 77,22%. Першае месца паводле колькасьці выбарнікаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні, заняла Магілёўская вобласьць (82,30%), другое — Віцебская (82,09%).