Песьня пра паўстанцаў: новы кліп Лявона Вольскага

Лявон Вольскі

Музыка Лявон Вольскі апублікаваў новы відэакліп на песьню, прысьвечаную паўстанцам Кастуся Каліноўскага.

Песьня «Калі ідуць на абардаж» напісаная на верш Уладзіміра Караткевіча «Павешаным 1863 году». Кліп прымеркаваны да перапахаваньня ў Вільні парэшткаў Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.