Будаўнічыя працы ў сквэры на менскай вуліцы Калектарнай, дзе былі габрэйскія могілкі, не парушаюць заканадаўства. Пра гэта напісана ў адказе пракуратуры Менску на зварот старшыні таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча.
Што адбылося? На Калектарнай вуліцы ў Менску падчас пракладкі трубаў зь зямлі дасталі надмагільлі зь габрэйскіх пахаваньняў, на будаўнікоў паскардзіліся ў пракуратуру.
Пракладка труб у сквэры на вуліцы Калектарнай у Менску, 14 кастрычніка
Што адкалі ў пракуратуры? Працы праводзілі ў межах будоўлі трэцяй лініі мэтро. Праектную дакумэнтантацыю выдаў Менгарвыканкам. Дзеючае заканадаўства не парушалася. Пракуратура зьбіраецца прасіць Менгарвыканкам, каб могілкам далі статус гісторыка-мэмарыяльнага пахаваньня. Менгарвыканкам адказаў Астаповічу, што можа надаць могілкам статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада Ізраілю выказалася пра раскапаныя былыя габрэйскія могілкі ў Менску
Што за могілкі? Сквэр за Калектарнай вуліцай — гэта тэрыторыя старых габрэйскіх пахаваньняў. Могілкі перасталі дзейнічаць у другой палове мінулага стагодзьдзя. Пасьля іх зруйнавалі, прыбралі пахаваньні і зрабілі гарадзкі сквэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крэве талакой аднаўляюць габрэйскія пахаваньні, сярод якіх — магілы продкаў ізраільскага прэмʼера Нэтаньягу