Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Ізраілю выказалася пра раскапаныя былыя габрэйскія могілкі ў Менску


Пахаваньні на вуліцы Калектарнай у Менску

Амбасада Ізраілю зацікаўленая ў наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці сквэру на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак за вуліцай Калектарнай у Менску. Пра гэта сказаў БелаПАН пасол Ізраілю ў Беларусі Алон Шогам.

Што адбылося?

На Калектарнай вуліцы ў Менску падчас пракладкі трубаў зь зямлі дасталі надмагільлі зь габрэйскіх пахаваньняў, на будаўнікоў паскардзіліся ў пракуратуру.

Сквэр за Калектарнай вуліцай — гэта тэрыторыя старых габрэйскіх пахаваньняў. Могілкі перасталі дзейнічаць у другой палове мінулага стагодзьдзя. Пасьля іх зруйнавалі, прыбралі пахаваньні і зрабілі гарадзкі сквэр.

Што хоча амбасада?

Пасьля таго як сьледчыя аддадуць астанкі, яны будуць пахаваныя па габрэйскіх традыцыях, сказаў Шогам.

«Я так разумею, што гэтаму месцу грамадзкія арганізацыі ўжо спрабавалі надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, але нешта не атрымалася. Гэта непаразуменьне трэба выправіць як мага хутчэй. Бо былі раскрытыя магілы, паднятыя астанкі», — сказаў Шогам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG