Брытанскі ўрад апублікуе парлямэнцкі даклад па выніках расьсьледаваньня меркаванага расейскага ўмяшаньня ў брытанскую палітыку — пасьля выбараў 12 сьнежня. З такой заявай выступіў у нядзелю міністар бясьпекі Вялікабрытаніі Брэндан Льюіс, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Падрыхтаваны парлямэнцкім камітэтам па выведцы і бясьпецы даклад ужо быў правераны спэцслужбамі. Апазыцыя абвінавачвае ўрад у супрацьдзеяньні яго публікацыі, бо дакумэнт можа ўтрымліваць інфармацыю, якая датычыцца прэм’ер-міністра Борыса Джонсана і яго партыі.
У інтэрвію тэлеканалу Sky News, міністар Брэндан Льюіс патлумачыў, што даклад ня можа быць апублікаваны цяпер у сувязі з абмежаваньнямі, якія накладаюцца законам на ўрадавыя публікацыі падчас перадвыбарнай кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскія лейбарысты заявілі пра маштабную кібэратаку на рэсурсы партыіВялікабрытанія неаднаразова абвінавачвала Расею ва ўмяшаньні або ў спробах ўмяшаньня ў выбары на Захадзе. Масква адпрэчвае гэтыя абвінавачваньні.
Камітэт па выведцы і бясьпецы дасьледаваў заявы пра расейскую дзейнасьці, скіраваную супраць Брытаніі, у прыватнасьці, пра ўмяшаньне ў хаду рэфэрэндуму аб выхадзе з Эўразьвязу ў 2016 годзе. У той час адным з галоўных прыхільнікаў ідэі выхаду з ЭЗ быў Борыс Джонсан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Брытаніі выбачыўся за тое, што парушыў абяцаньне пра BrexitНекалькі дзён таму Гілары Клінтан, былая кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША, якая прайграла Дональду Трампу на выбарах 2016 года, выказала рэзкую крытыку ў адрас брытанскіх уладаў у сувязі з іх нежаданьнем публікаваць вынікі расьсьледаваньня магчымага расійскага ўмяшаньня ў палітыку Злучанага Каралеўства. Яна назвала «невытлумачальным і ганебным» рашэньне ўраду Брытаніі адмовіцца ад публікацыі дакладу да выбараў 12 сьнежня. «Кожны выбарнік, які зьбіраецца галасаваць, заслугоўвае таго, каб пазнаёміцца з дакладам да пачатку выбараў», — сказала Гілары Клінтан у інтэрвію Бі-бі-сі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Brexit і яго наступствы. Тлумачым тым, хто ўжо заблытаўся і не разумее, што адбываецца