Не перабольшваў бы, але і не прымяншаў. Некалькі сотняў чалавек — гэта ня тысячы і не дзясяткі тысячаў. Але і не дзясятак чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Менску прайшла акцыя блогера NEXTA. Прапанавана сабрацца зноў праз тыдзень. ВІДЭАТыя сотні прыйшлі на заклік вельмі маладога чалавека, да сёньняшняга дня — ніякага не палітычнага лідэра, голасу з-за мяжы. Гэта нямала. Прынамсі, для старту, цяпер ужо і палітычнага. Зь іншага боку, 2 мільёны праглядаў онлайн і некалькі сотняў офлайн — неяк не ўражвае.
Ну дык тэст, вяртаньне ў рэальнасьць.
Тое, што Сьцяпан на гэты тэст пайшоў, у мяне выклікае павагу. Яго тролілі і мудрыя аналітыкі, і калегі-блогеры — ну а што далей, а ў што ты здольны канвэртаваць свае шалёныя лічбы праглядаў, а слабо прадманстраваць? Адны скажуць — павёўся, іншыя — прыняў выклік. А не слабо аказалася.
Як гэта было. Акцыя NEXTA вачыма фотакарэспандэнта Свабоды
Палітыка-NEXTA пакуль віншаваць зь вялікай перамогай не выпадае, але як чалавеку Сьцяпану рэспэкт.
Ну і з дасьледнага пункту гледжаньня цікава: які каэфіцыент канвэртацыі праглядаў у палітычнае дзеяньне? Мо асабіста ў NEXTA, мо наагул у Беларусі сёньня. Прынамсі, у дасьледным сэнсе — нейкі досьвед, case study. Так што і дасьледчыку NEXTA дзякуй, я крыху больш даведаўся пра беларускае грамадзтва.
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.