Вадзім Тышкевіч, пра якога некалі пісала Свабода, абраны ў сэнат Польшчы. Раней яго пяць разоў абіралі мэрам польскага гораду Нова Суль.
Вадзім Тышкевіч балятаваўся як незалежны кандыдат, але ён востра крытыкуе ўрадавую партыю «Права і Справядлівасьць», якая зноў тарымлівае большасьць на выбарах.
Тышкевіч нарадзіўся ў Ганцавічах, але ў 7-гадовым узросьце разам з бацькамі пераехаў у Польшчу, у горад Нова Суль непадалёк ад нямецкай мяжы, у Любускім ваяводзтве. Пасьля заканчэньня школы паступіў на факультэт дакладнай мэханікі Варшаўскай палітэхнікі. У 1986 годзе Тышкевіч стварыў сваю кампутарную фірму і да 2002 году быў пасьпяховым бізнэсоўцам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як ураджэнец Ганцавічаў стаў адным з найлепшых польскіх мэраў і зрабіў з гораду казку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы пасьля падліку 71% галасоў кансэрватары павялічваюць адрыў ад лібэралаў