Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пасьля падліку 71% галасоў кансэрватары павялічваюць адрыў ад лібэралаў


Лідэр "Права і Справядлівасьці" Яраслаў Качыньскі

У нядзелю палякі выбіралі 460 дэпутатаў Сэйму і 100 сэнатараў. Дзяржаўная выбарчая камісія апублікавала ранкам вынікі з больш як 70% участкаў. Кіроўная партыя «Права і Справядлівасьць» умацоўвае сваю пазыцыю пераможцы.

Паводле экзыт-полаў, апублікаваных пасьля закрыцьця ўчасткаў, кансэрватыўная партыя «ПіС» мела 43,6%, а лібэральная «Грамадзянская кааліцыя» — 27,4.

Але ранкам сытуацыя зьмянілася. Згодна з дадзенымі Дзяржаўнай выбарчай камісіі пасьля падліку больш як 70% галасоў:

  • «Права і Справядлівасьць» — 45,81% (Сэйм) і 46,19% (Сэнат)
  • «Грамадзянская кааліцыя» — 25,46% (Сэйм) і 33,25% (Сэнат)
  • Левыя — 11,90% (Сэйм) і 2,51% (Сэнат)
  • Польская сялянская партыя — 8,96% (Сэйм) і 5, 31% (Сэнат)
  • Канфэдэрацыя — 6,715 (Сэйм) і 0,9% (Сэнат)

Выбарчая яўка склала 61,1%.

Хто ўдзельнічаў у выбарах

У 41 выбарчай акрузе ў Польшчы былі зарэгістравалася 5 выбарчых камітэтаў.

  • «Аб’яднаныя правыя» — кааліцыя вакол кіроўнай партыі «Права і Справядлівасьць» — кансэрватары з сацыяльным ухілам у эканоміцы.
  • «Грамадзянская кааліцыя» — альянс лібэральных партыяў «Грамадзянская плятформа» і «Сучасная», а таксама партыі «Зялёныя».
  • «Польская сялянская партыя — Польская кааліцыя» — саюз хрысьціянскіх дэмакратаў і цэнтрыстаў.
  • «Канфэдэрацыя» — кааліцыя лібэртарыянцаў, нацыяналістаў і эўраскептыкаў.
  • «Левыя» — кааліцыя трох праэўрапейскіх партыяў: «Саюз левых дэмакратаў» (партыя з посткамуністычнымі каранямі), «Вясна» і «Лявіца Разам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG