Нажавая атака ў Манчэстэры: 5 чалавек параненыя

Гандлёвы цэнтар Arndale пасьля нападу

У брытанскім горадзе Манчэстэр як найменей пяць чалавек атрымалі раненьні ў выніку нападу невядомага з нажом на наведвальнікаў гандлёвага цэнтру, паведамляе агенцтва Reuters.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страляніна ў Нямеччыне каля сынагогі. Ёсьць ахвяры

Нападнік быў арыштаваны. Паведамляецца таксама, што гэта мужчына сярэдняга ўзросту. Іншыя падрабязнасьці пра яго асобу пакуль застаюцца невядомымі, у тым ліку невядомы і матыў нападу. Злачынства расследуе аддзел паліцыі па барацьбе з тэрарызмам.
Усе наведвальнікі гандлёвага цэнтра Arndale былі эвакуяваныя.

У Манчэстэры адбыўся найбуйнейшы тэракт апошніх гадоў у Вялікабрытаніі: у 2017 годзе сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне падчас канцэрту на стадыёне Manchester Arena, загінулі 22 чалавекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскім мэтро расказалі, колькі чалавек спынілі са зброяй і боепрыпасамі з пачатку 2019 году