Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім мэтро расказалі, колькі чалавек спынілі са зброяй і боепрыпасамі з пачатку 2019 году


Менскае мэтро
Менскае мэтро

За дзевяць месяцаў 2019 году работнікі службы бясьпекі Менскага метрапалітэну выявілі 17 фактаў, калі пасажыры спрабавалі правезьці ў ручной паклажы агнястрэльную зброю, яе часткі і боепрыпасы, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» намесьнік начальніка службы бясьпекі прадпрыемства Валеры Кліндзюк.

«Акрамя таго, 26 разоў выяўлялі прадметы, якія маюць прыкметы халоднай зброі, былі два выпадкі спробы перавозкі рэчываў, вонкава падобных да наркатычных. Дарэчы, у аднаго з тых дваіх пасажыраў выявілі значную партыю насваю», — адзначыў Кліндзюк.

Пасьля выбуху ў менскім мэтро ў 2011 годзе, у якім загінулі 15 чалавек і былі параненыя яшчэ чатыры сотні, у падземцы ўзмоцнілі захады бясьпекі:

  • Праверкай рэчаў пасажыраў занялася міліцыя, якая ў 2012 годзе саступіла гэтую функцыю ўласнай службе бясьпекі Менскага мэтрапалітэну.
  • На ўсіх 29 станцыях менскага мэтро абсталявалі зоны надгляду (іх 51), дзе знаходзяцца адмысловыя прылады для праверкі габарытных рэчаў, якія пасажыры праносяць у мэтро. Гэта рэнтгенаграфічныя сканэры, рамкі-мэталашукальнікі, відэакамэры.
  • Інспэктары службы бясьпекі мэтро, якія дзяжураць на станцыях, карыстаюцца мэталашукальнікамі і газааналізатарамі пары выбуховых рэчываў.
  • На выпадак знаходжаньня выбуховага прыстасаваньня ў інспэктараў ёсьць і пераносныя прылады лякалізацыі выбуху «Фантан».
  • У менскім мэтро працуе больш за 2 тысячы відэакамэр. Сыстэмамі відэаназіраньня забясьпечаныя таксама абодва электрадэпо мэтрапалітэну.

12 красавіка, празь дзень пасьля выбуху ў менскім мэтро, які быў прызнаны тэрактам, былі затрыманыя Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў. Першы прызнаў віну і ў тэракце, і ў выбухах у Менску ў 2008 годзе і ў Віцебску ў 2005-м, другога прызналі вінаватым толькі ў неданясеньні, але не саўдзеле.

Нягледзячы на шматлікія неадназначнасьці і несупадзеньні, выяўленыя ў час суду, Канавалаву і Кавалёву ў лістападзе 2011 году прысудзілі сьмяротнае пакараньне, і прысуд выканалі між 14 і 16 сакавіка 2012 году. Пра расьсьледаваньне і суд журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч напісаў кнігу «Хто ўзарваў менскае мэтро?», якую можна бясплатна спампаваць у PDF.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG