Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Нямеччыне каля сынагогі. Ёсьць ахвяры


У нямецкім горадзе Гальле ў фэдэральнай зямлі Саксонія-Ангальт у сераду, 9 кастрычніка, невядомыя адкрылі страляніну, паведамляе DW.

У выніку ў загінулі некалькі чалавек, пішуць мясцовыя СМІ, у тым ліку Mitteldeutsche Zeitung. Інцыдэнт адбыўся побач з габрэйскімі могілкамі і сынагогай.

Паліцыя паведаміла пра двух ахвяраў, патлумачыўшы, што гаворка ідзе пра першую наяўную інфармацыю. Меркаваныя злачынцы ўцяклі на аўтамабілі, гаворыцца далей у паведамленьні.

Па дадзеных газэты Bild, адзін са злачынцаў страляў з аўтамата, а таксама кінуў ручную гранату ў бок габрэйскіх могілак. Паліцыя вядзе пошукі зламысьнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG