У першыя дзьве суботы новага году беларусам давядзецца працаваць

Ілюстрацыйнае фота

Савет Міністраў зацьвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2020 годзе.

Працоўныя дні ў 2020 годзе перанесьлі:

  • з чацьвярга 2 студзеня — на суботу 4 студзеня;
  • з панядзелка 6 студзеня — на суботу 11 студзеня;
  • з панядзелка 27 красавіка — на суботу 4 красавіка.

30 і 31 сьнежня 2019 году таксама прыйдзецца ісьці на працу.

Летась урад вырашыў не рабіць выходнага 2 студзеня. У адказ на гэта 16,6 тысячы карыстальнікаў сайта Petitions.by безвынікова прасілі расьцягнуць навагоднія выходныя да 4 дзён — з 30 сьнежня па 2 студзеня. У гэтым дзесяцігодзьдзі беларусы працавалі 2 студзеня толькі двойчы — у 2012 і 2019 гадах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ТОП-10 краін, дзе варта адзначыць зімовыя сьвяты