Навасібірскі мастак Канстанцін Яроменка піша партрэт шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Крэмль выганяць Пуціна. Папярэдняя назва карціны «Уратуй і выгані». Сваю працу мастак апублікаваў на старонцы ў фэйсбуку 23 верасьня.
Паводле мастака, ён працуе над партрэтам, які задумаў да таго, як Габышева затрымалі. Ён дадаў, што карыстальнікі прапануюць свае назвы. Яроменку спадабаўся варыянт «Дайдзі і выгані».
Аляксандр Габышаў у сакавіку адправіўся ў Маскву для правядзеньня «абраду выгнаньня Пуціна». Яго затрымалі 19 верасьня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласьці. Раніцай 20 ён верасьня быў дастаўлены ў Якуцк, а пасьля – у псіханэўралягічны дыспансэр рэспублікі. Супраць шамана распачалі крымінальную справу за заклікі да экстрэмізму. Зь яго ўзялі падпіску аб нявыезьдзе.
- Пазьней Габышаў паведаміў сваім прыхільнікам, што зь ім абыходзіліся карэктна, а з тымі, хто яго затрымліваў яны «нават пасябравалі». Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў на сустрэчы з журналістамі заявіў, што Крэмль ня мае ніякага дачыненьня да затрыманьня Аляксандра Габышава.
- У праваабарончай арганізацыі Amnesty International якуцкага шамана назвалі вязьнем сумленьня і запатрабавалі яго вызваленьня. У расейскім прадстаўніцтве заявілі, што рэакцыя ўладаў выглядае абсурднай, а Габышаў, як і астатнія грамадзяне, мае права на свабоднае выказваньне сваіх палітычных поглядаў і правядзеньне рэлігійных абрадаў.