Брат брытанскага прэм’ера пакідае ўрад і парлямэнт Вялікай Брытаніі

Джо Джонсан, брат Борыса Джонсана

Джо Джонсан, родны брат прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана, абвесьціў пра сваю адстаўку ў якасьці чальца парлямэнту і міністра вышэйшай адукацыі ва ўрадзе, паведамляе Reuters.

Паводле Джо Джонсана, сытуацыя з Брэксытам вымусіла яго прыняць гэтае рашэньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Унука Чэрчыля выключылі з кансэрватыўнай фракцыі брытанскага парлямэнту

Гэта ня першы раз, калі брат Борыса Джонсана падае ў адстаўку з прычыны Брэксыту. У мінулым лістападзе ён пакінуў урад Тэрэзы Мэй. Погляд Джо Джонсана на Брэксыт супрацьлеглы таму, якога прытрымліваецца прэм’ер-міністар — Джо з самага пачатку быў за тое, каб Вялікая Брытанія засталася ў Эўразьвязе, тады як Барыс Джонсан хоча канчаткова вывесьці краіну з ЭЗ у канцы кастрычніка сёлета.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джонсан: Брэксыт адбудзецца 31 кастрычніка, нягледзячы ні на што