Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джонсан: Брэксыт адбудзецца 31 кастрычніка, нягледзячы ні на што


Борыс Лдонсан сёньня выступае перад журналістамі.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што выхад з ЭЗ адбудзецца, як і заплянавана, 31 кастрычніка, незалежна ад таго, будзе ці не да гэтага дня дасягнутае пагадненьне з Эўразьвязам аб умовах выхаду.

Апазыцыя мае намер у аўторак, 3 верасьня, у першы дзень працы парлямэнту пасьля летніх вакацый, прадставіць законапраект, які павінен заблякаваць выхад Брытаніі з ЭЗ без дамовы — так званы «Брэксыт бязь зьдзелкі».

Праціўнікі Брэксыту зь ліку лейбарыстаў і прадстаўнікоў іншых апазыцыйных партый разьлічваюць на тое, што дакумэнт падтрымае частка кансэрватараў, апанэнтаў прэм’ер-міністра Борыса Джонсана. Паводле плянаў апазыцыі, законапраект можа быць прыняты ўжо заўтра ці пасьлязаўтра.

Праціўнікі «Брэксыту бязь зьдзелкі» маюць намер дзейнічаць хутка, паколькі празь некалькі дзён сэсія парлямэнту завершыцца і дэпутаты зноў зьбяруцца толькі ў сярэдзіне кастрычніка.

Аднак, паводле зьвестак Бі-бі-сі, Борыс Джонсан мае намер выступіць з прапановай аб пазачарговых выбарах, калі парлямэнт у аўторак пачне працэдуру прыняцьця закону, які забараняе «Брэксыт бязь зьдзелкі».

«Я ні пры якіх умовах ня буду прасіць Эўразьвяз аб адтэрміноўцы. Мы выйдзем з ЭЗ 31 кастрычнік што б там ні стала», — заявіў Джонсан падчас тэлезвароту вечарам у панядзелак пасьля экстранай нарады ўраду.

Джонсан заклікаў парлямэнт не ўстаўляць яму палкі ў колы. Ён заявіў, што яго жорсткая пазыцыя дапаможа дамагчыся ад ЭЗ дамовы, якая задаволіць Лёндан, у тым ліку і парлямэнт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG