Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: «Нямеччына гатовая да выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ без дамовы»


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Для ўраду Нямеччыны выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без дамовы ня стане нечаканасьцю, — заявіла ў нядзелю, 18 жніўня, нямецкая канцлерка Ангела Мэркель. Яна выступіла ў Бэрліне перад публікай, якая сабралася каля будынка ўраду з нагоды традыцыйнага Дня адчыненых дзьвярэй.

Было б лепш, каб Вялікабрытанія выйшла з Эўразьвязу паводле дамовы аб выхадзе, але калі гэтага не атрымаецца дамагчыся, то Нямеччына гатовая «і да іншых варыянтаў», цытуе Мэркель «Нямецкая хваля».

Раней прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан неаднаразова заяўляў, што ў любым выпадку мае намер вывесьці краіну з ЭЗ да 31 кастрычніка, нават калі давядзецца накінуць Эўразьвяз без дамовы.

Лідэр брытанскай апазыцыйнай партыі лейбарыстаў Джэрэмі Корбін мяркуе, што ўрад краіны ня мае паўнамоцтваў на «Брэксыт» без пагадненьня з Брусэлем. Пра гэта Корбін напісаў 14 жніўня ў лісьце да лідэраў апазыцыйных палітычных партый і дэпутатаў брытанскага парлямэнту. Палітык мае намер прадухіліць разьвіцьцё падзей па такім сцэнары, у прыватнасьці, ініцыяваўшы галасаваньне аб даверы Борысу Джонсану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG