Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унука Чэрчыля выключылі з кансэрватыўнай фракцыі брытанскага парлямэнту


Сэр Артур Ніколас Ўінстан Сомс - унук Ўінстана Чэрчыля
Сэр Артур Ніколас Ўінстан Сомс - унук Ўінстана Чэрчыля

З парлямэнцкай фракцыі Кансэрватыўнай партыі Вялікабрытаніі выключылі дэпутатаў, якія падтрымалі разгляд законапраекта аб пераносе даты Брэксыта.

У іх ліку апынуўся Нікалас Сомс — 71-гадовы ўнук Уінстана Чэрчыля. Ён быў дэпутатам парлямэнта апошнія 36 гадоў, а у 2014 годзе каралева Лізавета II пасьвяціла яго ў рыцары. Тым ня менш, цяпер Сомс пазбаўлены права прадстаўляць Кансэрватыўную партыю на наступных выбарах у брытанскі парлямэнт. Пра гэтае рашэньне паведамілі ў канцылярыі дзеючага прэм’ер-міністра, перадае Бі-бі-сі.

Барыс Джонсан заклікаў Палату абшчын галасаваць супраць зьменаў парадку работы парлямэнта. Аднак дэпутаты прагаласавалі за і, такім чынам, разгледзяць сёньня законапраект аб забароне выхаду Вялікабрытаніі зь Эўразьвязу 31 кастрычніка, у выпадку калі да гэтага моманту парлямэнт не ўхваліць пагадненьне аб Брэксыце.

Гэта супярэчыць абяцаньням Джонсана, які раней заяўляў, што Брытанія ў любым выпадку выйдзе зь ЭЗ у канцы кастрычніка — нават без пагадненьня з Брусэлем. Пасьля галасаваньня ў Палаце абшчын прэмʼер заявіў, што, калі дэпутаты ўхваляць чарговую адтэрміноўку Брэксыта, ён закліча парлямэнт абвесьціць датэрміновыя выбары.

Усяго за магчымасьць разгляду законапраекта аб адтэрміноўцы Брэксыта ўчора прагаласаваў 21 дэпутат ад Кансэрватыўнай партыі. У іх ліку, акрамя ўнука Чэрчыля, быў вэтэран брытанскага парлямэнта Кен Кларк, а таксама Філіп Гэманд, былы міністар замежных спраў, абароны і транспарту, які таксама займаў пасаду міністра фінансаў у кабінэце Тэрэзы Мэй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG