Страляніна ў ЗША. 5 загінулых, больш як 20 параненых

Паліцыя на месцы здарэньня

5 чалавек, у тым ліку 2 паліцыянты, загінулі ад куляў нападніка на поўдні ЗША 31 жніўня. Больш як 20 атрымалі раненьні, паведамляе Associated Press.

У штаце Тэхас аўтамабіль 30-гадовага мужчыны спыніла паліцыя на дарозе з гораду Мідлэнд у Адэсу за тое, што той не ўключыў сыгнал левага павароту. Кіроўца стрэліў у паліцыянта, потым захапіў паштовы фургон і паехаў у Адэсу. Там ён усчаў страляніну на людным скрыжаваньні.

Аўтамабіль зь сьлядамі ад куляў нападніка ў Тэхасе

Урэшце паліцыі ўдалося ў яго застрэліць.

Гэта другое масавае забойства ў Тэхасе за менш як 4 тыдні. 3 жніўня ў горадзе Эль-Паса ў гандлёвым цэнтры нападнік застрэліў 22 чалавекі.

За год у ЗША здарылася 25 выпадкаў масавага забойства. Агульная колькасьць ахвяраў — 140 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп анансаваў закон пра сьмяротнае пакараньне за масавыя забойствы