Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Нарвэгіі расьсьледуе страляніну ў мячэці каля Осла як тэракт


Ісьлямскі цэнтар “Ан-Нур” у мясцовасьці Сандвіка, дзе адбыўся інцыдэнт, 11 жніўня 2019
Ісьлямскі цэнтар “Ан-Нур” у мясцовасьці Сандвіка, дзе адбыўся інцыдэнт, 11 жніўня 2019

Паліцыя Нарвэгіі расьсьледуе страляніну ў мячэці ў ваколіцах Осла, у выніку якой у суботу быў паранены 1 чалавек, як магчымы тэракт. Пра гэта заявіў у нядзелю прадстаўнік паліцыі.

Паводле яго, падазраваны, імя якога не паведамляецца, прытрымліваўся вельмі правых поглядаў і выступаў з крытыкай мігрантаў.

Затрыманаму, як паведамляецца, каля 20 гадоў. Ён уварваўся ў мячэць і распачаў страляніну, аднак быў абясшкоджаны прысутнымі яшчэ да прыезду паліцыі. У мячэці пры гэтым былі толькі тры чалавекі, пацярпеў адзін зь іх.

Сёньня мусульмане па ўсім сьвеце адзначаюць сьвята Ід аль-адха (Курбан-байрам).

Праварадыкальны тэрарыст Андрэас Брэйвік ў 2011 годзе забіў у Нарвэгіі 77 чалавек — галоўным чынам, удзельнікаў летняга моладзевага лягеру Нарвэскай рабочай партыі. Ён утрымліваецца ў турме.

У сакавіку 2019 году ў горадзе Крайстчэрч ў Новай Зэляндыі аўстраліец Брэнтан Тарант распачаў страляніну ў дзьвюх мячэцях і забіў 51 чалавека. Ён арыштаваны, суд у ягонай справе пакуль не пачаўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG