Бюджэтнікам павялічылі заробкі

Тарыфная стаўка першага разраду вырасла на 12,6%.

Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый устаноўлена ў 41 рубель. Раней яна складала 36,4 рубля, перадае БелаПАН з спасылкай на прэсавую службу ўраду.

Паводле разьлікаў ураду, павышэньне тарыфнай стаўкі пры захаваньні сярэдняй заработнай платы ў краіне на ўзроўні 1055 рублёў дазволіць бюджэтнікам атрымліваць 80% сярэдняга заробку.

На павышэнне аплаты працы бюджэтнікаў да канца году дадаткова выдаткуюць 300 мільёнаў рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 840 млн рублёў: Эўрапейскія гульні падаражэлі яшчэ больш пасьля пытаньня Лукашэнкі

На Эўрапейскіх гульнях зэканомілі 94 мільёны

80 мільёнаў з патрэбнай сумы возьмуць з грошай, зэканомленых на падрыхтоўцы сёлетніх Эўрапейскіх гульняў.

За астатнія 14 мільёнаў вырашылі адрамантаваць студэнцкія інтэрнаты вышэйшых навучальных устаноў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хоць бы на мяса пастралялі». Як у івейскім «раі» тры месяцы шукаюць зьбеглых цялушак. ФОТА