Лукашэнка зрабіў бязьвіз на час матча на стадыёне «Дынама»

Стадыён «Дынама» падчас цырымоніі закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў, ілюстрацыйнае фота

Прыехаць у Беларусь бязь візы змогуць наведнікі і ўдзельнікі матча па лёгкай атлетыцы паміж зборнымі камандамі Эўропы і ЗША, які пройдзе на менскім стадыёне «Дынама» 9–10 верасьня. Адпаведны ўказ 16 жніўня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, піша БелТА.

Што за матч?

У Менску 9–10 верасьня зборныя каманды Эўропы і ЗША будуць спаборнічаць паміж сабой у лёгкаатлетычных відах спорту. У зборныя ўключылі чэмпіёнаў сьвету і Алімпійскіх гульняў.

Лёгкаатлетычны матч Эўропа — ЗША будзе праводзіцца ўпершыню. Падобныя спаборніцтвы праходзілі цягам 1958–1985 гадоў паміж зборнымі ЗША і СССР.

Што ва ўказе?

Для наведвальнікаў, удзельнікаў, арганізатараў і валянтэраў матча ўказ вызначыў:

  • бязьвізавы рэжым уезду ў Беларусь;
  • бясплатны праезд у грамадзкім транспарце;
  • тэрміны дзеяньня адмысловай мытнай працэдуры для замежных тавараў;
  • іншыя льготы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязьвізу Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцей