Паліцыя Нарвэгіі расьсьледуе страляніну ў мячэці ў ваколіцах Осла, у выніку якой у суботу быў паранены 1 чалавек, як магчымы тэракт. Пра гэта заявіў у нядзелю прадстаўнік паліцыі.
Паводле яго, падазраваны, імя якога не паведамляецца, прытрымліваўся вельмі правых поглядаў і выступаў з крытыкай мігрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нарвэгіі невядомы страляў у мячэці, ёсьць параненыЗатрыманаму, як паведамляецца, каля 20 гадоў. Ён уварваўся ў мячэць і распачаў страляніну, аднак быў абясшкоджаны прысутнымі яшчэ да прыезду паліцыі. У мячэці пры гэтым былі толькі тры чалавекі, пацярпеў адзін зь іх.
Сёньня мусульмане па ўсім сьвеце адзначаюць сьвята Ід аль-адха (Курбан-байрам).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менскім саборным мячэце адзначылі Курбан-байрамПраварадыкальны тэрарыст Андрэас Брэйвік ў 2011 годзе забіў у Нарвэгіі 77 чалавек — галоўным чынам, удзельнікаў летняга моладзевага лягеру Нарвэскай рабочай партыі. Ён утрымліваецца ў турме.
У сакавіку 2019 году ў горадзе Крайстчэрч ў Новай Зэляндыі аўстраліец Брэнтан Тарант распачаў страляніну ў дзьвюх мячэцях і забіў 51 чалавека. Ён арыштаваны, суд у ягонай справе пакуль не пачаўся.