На 80 чалавек адзін душ. Як жывецца ў найстарэйшым інтэрнаце Магілёва


Гэты інтэрнат менш як за два кілямэтры ад аблвыканкаму, на вуліцы Індустрыяльнай, 7. Будынку больш за пяцьдзясят гадоў. Сьцены развальваюцца, дах працякае, са столі сыплецца тынкоўка. У прыбіральні няма вэнтыляцыі і стаіць смурод. На агульных кухнях — няспраўныя электрапліты. Больш як на 80 жыхароў — адна душавая.

Раней інтэрнат належаў Магілёўскаму мэталюргічнаму заводу, што непадалёк ад яго. Цяпер — на балянсе ЖРЭУ Ленінскага раёну Магілёва.

У 2018 годзе інтэрнат быў у сьпісе на капітальны рамонт, які так і не пачалі. У ЖРЭУ на пытаньне «чаму?» пэўнага адказу не далі. Можа, сказалі, «не хапіла грошай».

У тым жа 2018-м абласное ўпраўленьне Міністэрства надзвычайных сытуацый настойвала на адсяленьні інтэрнату з прычыны парушэньняў правілаў пажарнай бясьпекі. Замест адсяленьня змантавалі прылады апавяшчэньня людзей аб пажары.

Публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве адсяляюць 4 інтэрнаты: суд прызнаў, што жыць у іх небясьпечна