Дэпутат Ігар Мартынаў: Калі прызыўнік жыве за мяжой, ён абавязаны зьвязацца са сваім ваенкаматам

Ілюстрацыйнае фота

«Калі чалавек жыве за мяжой, ён павінен зьвязацца з ваенкаматам, паведаміць пра сваё месца жыхарства, — заявіў дэпутат Мартынаў. — Аб кожным прымаецца рашэньне індывідуальна. Калі чалавек зьяўляецца ў ваенкамат, праходзіць камісіі, ніхто яго ня будзе абмяжоўваць. У законапаслухмянага грамадзяніна ніякіх праблем ня будзе. Ёсьць 435-ы артыкул закону — аб ухіленьні ад службы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў: замест магістратуры ў войска трапяць прыкладна 700 чалавек

Дэпутат таксама адзначыў, што абмежаваньне правоў і свабод грамадзянаў дапускаецца. Калі гэта зроблена ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі.

«Служба ў войску — гэта нацыянальная бясьпека, адзначыў Мартынаў. —Так што парушэньня Канстытуцыі аб абмежаваньні правоў і свабод грамадзян тут няма. Калі чалавек не зьяўляецца ў ваенкамат — ён парушальнік закону».

Таксама на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай зьменам правілаў прызыву ў войска, адзначылі, што тэрміны абскарджаньня рашэньня прызыўной камісіі ў судзе будуць скарочаныя з 30 дзён да 7.